Сезон Гарадзенскай лігі КВЗ адкрыты
У фестывалі прынялі ўдзел 12 каманд, сярод якіх былі каманды з Мінску, Слоніма, Ліды і Гродна.
Выступ кожнай каманды быў яркі і запамінальны. Але асабліва пацешыла гледачоў каманда з Ліды «Опасная зона», якая з’яўляецца чэмпіёнам апошняга сезону. Запомнілася таксама каманда з Мінску «Убрано цензурой». Дарэчы, у камандзе ўсяго толькі… два чалавекі, але яны змаглі завесці публіку і ўтрымліваць яе ўвагу. Кульмінацыяй вечару быў выступ чэмпіёнаў Еўралігі-2008, каманды педыятрычнага факультэту ГрМУ «Дети понедельника».
Асобным прызам ад кампаніі «Медиадром» быў узнагароджаны ўдзельнік каманды з Ліды.
Сязон пачаўся цудоўна. І члены журы выказалі надзею, што ўвесь сезон пройдзе на такім жа ўзроўні: пазітыўна і весела.
Ілля Рог