Чужую смятану не пускаць!

|

У якасці прыклада прыводзяцца выпадкі адмовы крамаў Слонімскага і Лідскага раёнаў ад закупак малочнай прадукцыі брэсцкага “Савушкінага прадукта”.

На думку экспертаў-эканамістаў, такога кшталту меры не толькі абмяжоўваюць правы спажыўцоў, але і штучна змяншаюць канкурэнцыю паміж вытворцамі, што адбіваецца на якасці прадукцыі.

Абмежаванні ў пастаўках “чужой” прадукцыі выкарыстоўваюцца на Гарадзеншчыне не ўпершыню. Так, некалькі разоў у розныя часы на тэрыторыі вобласці забараняўся продаж “негарадзенскага” піва.

На здымку: чужога малака не піць!

Фота: img-fotki.yandex.ru