Парадоксы гарадзенскага баскетболу

|

Яшчэ летам каманда была на мяжы развалу. З-за недахопу грошай з каманды адна за адной зыходзілі баскетбалісткі. Сітуацыя паправілася пасля таго, як «Алімпію» пад сваё крыло ўзяло кіраўніцтва вобласці. А тут яшчэ з-за перан

 

осу старту чэмпіянату Украіны з’явілася магчымасць «наняць» часова беспрацоўных і адносна «танных» баскетбалістак з Украіны. Так у Гродне з’явіліся Марыя Дубос, Арына Маркатэнка, Мар’яна Камарняк, Алена Сташчук, Людміла Тымкова ды самая высокая (201 см.) на сёння баскетбалістка «Алімпіі» – цэнтравая Аляксандра Хамянчук.

 

Пакуль гарадзенкі апраўдваюць прагнозы спецыялістаў і трымаюцца ў турнірнай табліцы чэмпіянату краіны на трэцім месцы. Апярэдзіць сталічныя «Гарызонт» і «Мінск-2006» будзе нерэальна, таму менавіта гэтая пазіцыя сёлета бачыцца самым аптымальным варыянтам для каманды Аляксандра Шымковяка.

Фота Яраслава Ванюкевіча