Гарадзенскія фанаты адзначаць сканчэнне футбольнага сезону маршам
У такі спосаб заўзятары збіраюцца падтрымаць каманду напярэдадні адной з найважнейшых гульняў няўдалага для “Нёмана” сезона.
Гарадзенскаму клубу ў апошнім матчы сезона трэба не прайграць гасцям з берагоў Дзвіны. Такі вынік гарантуе “Нёману” 10-е месца і захаванне “прапіскі” у вышэйшай лізе на наступны сезон.
Гульня пачнецца 21 лістапада а 14-й гадзіне. Уваход на стадыён у гэты дзень будзе вольным.
Ілюстрацыя з неафіцыйнага сайту заўзятараў “Нёмана”