Пяцьдзесят справаў за распаўсюд парнаграфіі
Усе гэтыя выпадкі былі выяўленыя за 10 месяцаў гэтага года.
Па словах пракурора, нават перадача ілюстрацыі парнаграфічнага зместу з аднаго мабільнага тэлефона на іншы ўжо з’яўляецца крымінальным злачынствам.
Пра некалькі такіх выпадкаў паведамляў “Твой стыль”.
Апроч таго, Віктар Марозаў выказаў заклапочанасць ростам самагубстваў на Гарадзеншчыне. Штогод з жыцця такім чынам у вобласці зыходзіць каля 300 чалавек.
Па словах пракурора, у снежні ў суд будзе перададзена справа кіраўніцтва ліквідаванай у пачатку лістапада фірмы “Кансент”.
Некалькі дзесяткаў гарадзенцаў яшчэ ў 2009 г. падалі на яе скаргі ў сувязі з зацягваннем будаўніцтва жытла, за якое яны заплацілі.
Апроч таго, кіраўніцтва фірмы мела вялізныя запазыкі перад сваімі работнікамі (звыш міліярда рублёў) і дзяржаўным бюджэтама (каля 335 міліёнаў).
Дырэктар “Кансента” з красавіка знаходзіцца пад арыштам.
Удзел у сустрэчы на юрфаку браў таксама Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.