У Гродне будуць збіраць скарыстаныя батарэйкі
Батарэйкі ўтрымліваюць у сабе небяспечныя цяжкія металы, якія атручваюць навакольнае асяроддзе. Менавіта таму ў Беларусі ўслед за многімі іншымі краінамі вырашана ўрэшце ўзяцца за іх збор і пераапрацоўку.
Кантэйнеры будуць уяўляць сабой павялічаную ў некалькі разоў батарэйку ярка- аранжавага колеру.
Яшчэ летам намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс заяўляў, што ў Беларусі няма тэхналогі па перапрацоўцы старых батарэяк.
Іх захоўванне будзе ажыццяўляцца на спецыяльным палігоне ў Гомельскай вобл.
Фота: Інтэрфакс