Кіроўцу-забойцу знайшлі за суткі

|

Труп мужчыны быў знойдзены ўчора раніцай у кювеце на трасе Мінск-Гродна каля Скідзеля.

На целе памерлага меліся характэрныя прыкметы наезда.

Кіроўца з месца здарэння знік.

Аднак сляды засталіся.

Намаганнямі экспертаў была ўстаноўлена марка аўтамабіля, іншыя прыкметы.

Аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы далі вынік: вінаваты кіроўца знойдзены цягам дня.

Ён хутка прызнаўся ў наездзе на пешахода ў ноч з суботы на нядзелю.

На сваім “Хундай-Сантафэ” 51-гадовы гарадзенец праездзіў нядоўга.

Джып быў зарэгістраваны на ягонае імя толькі 13 лістапада.

Паводле http://gaigrodno.by