Адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія для дапамогі гродзенскім сіротам
Гродзенскі дом дзіцяці – адзіная ўстанова ў вобласці, дзе дзеці-сіроты выхоўваюцца з 2 тыдняў да 4-гадовага ўзросту.
Ён разлічаны толькі на 85 месцаў, таму астатнія дзеткі-сіроты, якіх нямала, вымушаныя жыць у дзіцячых бальніцах.
Праект новага Дома дзіцяці даўно гатовы, і нават закладзены падмурак будынка.
Аднак, каб будоўлю скончыць, неабходна больш за 6 мільярдаў рублёў.
Без дапамогі грамадскасці дзяржава гэтыя сродкі знайсці не можа.
Акрамя таго, дзецям патрэбныя прадметы першай неабходнасці: паўзункі і падгузнікі. А яшчэ спатрыўная пляцоўка, тэатральныя лялькі , развіваючыя гульні…
Для дапамогі выхаванцам Гродзенскага Дома дзіцяці трэба толькі патэлефанаваць з гарадскога тэлефона на нумар 8-902-101-3333, і гэтым ахвяраваць 4700 рублёў.
Сума будзе далучана да рахунку аплаты за карыстанне тэлефонам.
Першыя 10 секунд тэлефанавання бясплатныя, каб грошы былі пералічаныя, неабходна дачакацца словаў удзячнасці.
Тэлефонная лінія працуе з 11 лістапада да 11 студзеня.
Ахвяраванне можна зрабіць таксама з дапамогай WebMoney B182790731123, альбо ў любым аддзяленні банка і пошты (р/р 3015702530014, у аддзяленні № 527 ААТ «Белінвестбанк», код 739 г. Мінск, вул. Леніна, 16. УНН 600978346).
Справаздачу і падрабязнасці пра выкарыстанне сродкаў арганізатары акцыі абяцаюць размяшчаць на сайце «Здароўе ў XXI стагоддзе».
На фота: стары Дом дзіцяці ў Гродне
Паводле http://naviny.by