Два дні поўнага кантакту
27 лістападу ў залі барацьбы па вул. Урублеўскага стартуе чэмпіянат краіны сярод мужчын і жанчын.
На наступны дзень там жа адбудуцца баі за вызначэнне лепшых карацістаў Гарадзеншчыны.
Турнір арганізаваны прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі каратэ-до і каратэ кёкусін-кан у Беларусі, а таксама Ўпраўленнем па фізічнай культуры, спорце і турызме Гародзенскага аблвыканкама.
Дэвіз спаборніцтваў – адзіны Чэмпіянат – адзіны Кёкусінкай.
Кёкусінкай – гэта стыль каратэ, заснаваны ў 50-я гады мінулага стагоддзя японцам Масутацу Аямай.
Кёкусінкай быў створаны як супрацьвага мноству бескантактных школаў каратэ і самому прынцыпу “каратэ без кантакта”.
Адметнасцю гэтага віду каратэ з’яўляецца жорсткі кантактны стыль паядынкаў.