ЕГУ абвяшчае «Інтэлектуальны марафон-2009»
>
Марафон складаецца з трох дыстанцый:
– для размінкі Інтэрнэт-віктарына «Эрудыт» (заданні будуць даступныя 20 сакавіка з 15.00 да 16.00 і з 20.00 да 21.00)
– кароткая: Інтэрнэт –алімпіяда «Знаток» (заданні будуць выкладзены 22 і 23 сакавіка)
– доўгая: інтэрнэт-спабор на лепшае эсэ «Мясляр» (тэмы эсэ будуць даступныя з 26 да 31 сакавіка).
Пасля фінішу на кожнай дыстанцыі ўдзельніку налічваецца пэўная колькасць балаў. Да наступнай дыстанцыі дапускаюцца ўдзельнікі з найбольшай колькасцю балаў.
Вынікі кожнага этапу будуць апублікаваныя ў сістэме дыстанцыйнага навучання ЕГУ http://moodle.egu.lt
Паводле кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны