Побач з лялькамі і сярод іх

|

З нагоды двух юбілеяў адбылася мая сустрэча з літаратурным рэдактарам Марынай Блажэўскай, якая паведаміла мне пра жыццё тэтра і запланаваныя мерапрыемствы.

 

– Чаму ў вас дзве нагоды святкавання юбілею?

– Афіцыйна ў нашым тэатры шмат юбілеяў. Першы юбілей – дзень адкрыцця тэатру па афіцыйных звестках. Так 27-га кастрычніка ў 1980 годзе Гродзенскім абласным Саветам народных дэпутатаў быў адкрыты ў г. Гродне абласны тэатр лялек. А 70-ці годдзе прысвечана менавіта прафесійнаму тэтру, які дзякуючы падтрымцы Ўладзіслава Яромы (акцёра, драматурга, легендарнага лялечніка) быў створаны ў Гродна. На сценах тэтру – выстава дыпломаў з Польшчы, Літвы, Сербіі, Харватыі, Францыі, Румыніі і іншых краін. Пытаюся – за што атрымалі такія ўзнагароды?

 

– Дыпломы прывозяць акцёры. Раз ў два гады нас запрашаюць, напрыклад, на міжнародны фестываль «Рязанские смотрины». На ім атрымалі дыплом за лепшы спектакль. Шмат сведчанняў пра ўдзел у такіх конкурсах…

 

– А які лёс лялек менавіта з тых спектакляў, якія ўжо закрытыя, ці проста страцілі сваё жыццё ў ХХІ стагоддзі?

– Такіх спектакляў няшмат, але, вядома, ёсць. Напрыклад, «Людвіг і Тутта» існуе з 25 траўня 1981 году, «Жудасны спадар Ау» (з 1982 году). Спектаклі «спісваюцца». А лялькі знаходзяцца ў майстра – галоўнага мастака тэатра. Яны могуць быць прэзентам, калі акцёрская трупа выязджае за мяжу. Таксама падарункам прадстаўнікам культуры, дырэктарам, партнёрам. Але ёсць адноўленыя спектаклі «Прынцэса і паж», які ідзе на польскай мове, «Васіліса прыўкрасная» (адноўлены ў 2005 годзе)… Для іх стварылі новыя лялькі, а старыя захоўваюцца як рарытэт.

 

– Гарадзенскі тэатр лялек адзін з тых тэатраў, які ладзіць спектаклі для дарослых. Так?

– Так. Для дарослых, напрыклад, ёсць спектакль Алега Жюгжды «Трагедыя аб Макбеце». Потым, пластычны артэфакт – паэма без слоў «Сон на Кургане» Янкі Купалы.

 

– Калі падлічыць, колькі ў тэатра спектакляў?

– За трыццать год створана 96 спектакляў.

 

– Як пройдзе ваш святочны вечар? Каго запрасілі?

– Будзе арганізаваны капуснік, які мае сваю назву «Сеанс чёрной магии или С юбилеем» Мы будзем святкаваць дзве нагоды, два юбілеі – 30-цігоддзе Гродзенскага тэатру лялек і 70-цігоддзе прафесійнага тэатру. Наша дырэктар Ларыса Анатолеўна Мікіна-Прабадзяк усе падрабязнасці трымае ў сакрэце. Але вядома ўжо, што 26 лістапада адбудзецца урачыстае адкрыццё выставы. На ёй будуць прадстаўленыя фатаграфіі сцэн са спектакляў, дэкарацыі, лялькі, накіды, эскізы. Будзе шмат гасцей з Польшчы, Літвы і іншых краін з сяброўскага тэатральнага кола, шмат афіцыйных ліц. Тады ж адбудзецца прэм’ера спектаклю «Пікавая дама». Вядома, што простаму аматару тэатру будзе складана патрапіць на прэм’еру без запрашэння.

 

Дадамо, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы ладзяцца за ўласны кошт. Стаю і думаю, гледзячы на выставу лялек, а ці можна (і дзе?!) атрымаць нейкую адукацыю па стварэнні такіх вось акцёраў? І адказваю сабе – не, бо гэта душа, мара, гэтым трэба жыць…