Тыдзень пажараў на Гарадзеншчыне
У вёсцы Крываногава Наваградскага раёну 22 лістапада маладая маці на паўгадзіны пакінула ў хаце без нагляду дзіця.
Першым увагу на клубы дыму звярнуў мужчына, які выпадкова на сваім аўтамабілі праязджаў міма. Ён жа і паведаміў у службу 101.
Да моманту прыезду пажарнікаў жылы дом згарэў знутры. У агні і дыме загінула двухгадовае дзіця. Прычынай пажару магло парушэнне правіл карыстання печкай.
На наступны дзень пажар з смяротным вынікам адбыўся ў в. Індрубка Астравецкага раёна. Трыццацішасцігадовыя браты – блізняты сустрэліся ў бацькоўскім доме. Гэтая сустрэча для іх аказалася апошняй. Прычынай пажару, верагодна, стала непагашаная цыгарэта.
Яшчэ адну ахвяру забраў агонь у Слонімскім раёне. У вёсцы Русакова ў аўторак у пажары загінуў саракашасцігадовы мужчына, які, па звестках аднавяскоўцаў, злоўжываў алкаголем. І тут, верагодна, прычынай здарэння была непагашаная цыгарэта.
Фота прэс-службы абласнога уўпраўлення МНС