Румлёўскі парк: дабраўпарадкаванне ці разбурэнне?

|

Аўтары звароту просяць пракуратуру разабрацца, хто канкрэтна дазволіў правядзенне работ у парку, ці існуе адпаведная праектна-сметная дакументацыя і пакараць вінаватых да адказнасці.

 

Асобна эколагі просяць даць прававую ацэнку дзеянням службовых асобаў гарадзенскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія бяздзейнічаюць у гэтай сітуацыі.

 

Такой жа думкі прытрымліваецца і група жыхароў мікрараёна “Прынёманскі”, якія напісалі зварот да гарадзенскіх уладаў.

 

У тэксце звароту, упрыватнасці, гаворыцца, што зараз на тэрыторыі парка высякаецца практычна ўвесь падлесак дрэваў каштоўных пародаў, цяжкай тэхнікай вынішчаецца іншая расліннасць.

 

На думку аўтараў звароту, адбываецца грубае разбурэнне ўнікальная біясістэмы Румлёўскага парку, пад лозунгам яго дабраўпарадкавання “ажыццяўляецца знішчэнне нацыянальнага скарбу Беларусі”.

 

“Твой стыль” ужо паведамляў, што цяжкая тэхніка з’явілася ў Румлёўскім парку напярэдадні абвешчанага ўладамі суботніка па яго “дабраўпарадкаванні”.

 

Румлёўскі парк з 1993 г. мае афіцыйны статус помніка прыроды.