Да 660-годдзя Вітаўта Вялікага
Чытанні пройдуць у выглядзе навукова-практычнай канферэнцыі.
У цэнтры ўвагі будзе асоба князя Вітаўта Вялікага і ягонае праўленне – залаты век ВКЛ, перыяд росквіту і дабрабыту.
Значнае месца зоймуць паведамленні на вузкія тэмы: Перасяленчая палітыка князя Вітаўта , Ваенны рыштунак і зброя, Арганізацыя лясной гаспадаркі і палявання ў ВКЛ 14-15 стст., Праваслаўнае кананічнае права і вянчанне дачкі Вітаўта, Летазлічэнне ў к.14-1чв.15 стст. на беларускіх землях.
Сярод удзельнікаў – лепшыя ў Гродне даследчыкі гісторыі ВКЛ, выкладчыкі, краязнаўцы, студэнты і аспіранты.
У праграме чытанняў паведамленні пяці гродзенскіх прафесараў: А.Краўцэвіча, В.Шведа, С.Марозавай, А.Пяткевіча, С.Салівестравай.
Чытанні распачнуцца 1 снежня ў 10 гадзін у зале паседжанняў абласной бібліятэкі імя Я.Карскага.
Уваход вольны.
Гарадзенскія краязнаўчыя чытанні ладзяцца штогод і прысвячаюцца юбілеям асоб, звязаных з Гародняй, ці падзей гарадзенскай гісторыі.
Чытанні прымяркоўваліся да 230-годдзя “Газеты Гродзеньскай”, 880-годдзя Гародні, 240-годдзя Гродзенскага тэатра Тызенгаўза.