Снег паралізуе Кузніцу Беластоцкую
У сувязі з дрэнным надвор’ем абмежаваны рух па польскай трасе №8 на Беласток.
Дзяржаўны памежны камітэт раіць кіроўцам цяжкіх грузавікоў кіравацца ў Польшчу праз “Бераставіцу”, “Варшаўскі мост”, “Дамачава”, “Казловічы”.
З-за заносаў на дарогах у Беластоку ўтварыліся вялізныя заторы, TIRы блакуюць рух, таму часова спынены ўезд цяжкіх грузавікоў у горад з боку Варшавы.