Гурт TouchPoint: як стаць рэперам

|

Так-так, ёсць такая! І з кожным сваім выступам, з кожным сваім трэкам яны становяцца бліжэй да сваёй мары. Пра што мараць маладыя гарадзенскія рэперы і аб многім іншым аўтар дапытваўся у гурта TouchPoint.

 

– Як вы пачыналі? Калі пазнаёміліся? Як сышліся?

– Сышліся даволі даўно, гадоў 5 таму, але тады мы яшчэ не займаліся музыкай. А чытаць, асабіста я пачаў два гады таму, увосень, запісаў свой 1-шы трэк, такі пробны-пробны… Потым пачаліся ўдзелы ў батлах (спаборніцтвах) і сталі паволі развівацца.

 

– А як ідэя з’явілася? Можа быць, нешта падштурхнула?

– Ідэя … мусіць ад мяне пайшла (ад Дзімы – заўв. аўтара). Было гэта ўлетку 2008 году. Проста дзеля прыколу напісаў нейкі вершык, потым запісаўся на мікрафон-палачку за 2 тысячы рублёў. Далей пачаў сур’ёзней да гэтага ставіцца.

 

– Памятаеце дзе першы раз выступалі?

– О … гэта быў прыкол. У тэкстыльшчыках. Было ве-е-ельмі цікава, таму што нашай публікай аказаліся дзеці 10-12 гадоў. Мы да гэтага вельмі доўга рыхтаваліся, і вось так прыйшлося расчаравацца.

 

– Для вас гэта хобі, ці ўсё ж у вас ёсць нейкія мэты, можа быць мара?

– Мэты … Вядома ёсць. Дабіцца чаго-небудзь, каб нас слухалі не толькі людзі, якія нас ведаюць і якіх мы ведаем – сябры там, таварышы… Хочацца, каб хтосьці знаходзіў у песнях нешта для сябе, можа быць, пазнаваў нейкія сітуацыі са свайго жыцця.

 

– Як нараджаюцца новыя трэкі? Вы проста збіраецеся і пачынаеце штосьці чытаць, фрыстайліць, ці думаеце над тэмай кожнага трэка?

– Звычайна бывае так: сядзіш дома, знаходзіш які-небудзь «мінусок» на кампе. Пасядзеў, падумаў, пару думак запісаў, потым развіў далей, патэлефанаваў Дзіму ці ён мне і там ужо разам дадумалі што ды як. Вось і ўсё.


– Можаце пахваліцца чым-небудзь перад нашымі чытачамі? Можа быць, выступалі з вядомымі людзьмі на адной сцэне, або былі якія-небудзь перамогі, узнагароды?

– Узнагароды, перамогі … Ды няма нічога такога, усё яшчэ наперадзе.

 

– Ну, а батлы тыя ж?

– Батлы? Перамагалі ў батлах, так, але я не ведаю ці можна гэта назваць дасягненнем. Для нас гэта – нічога сур’ёзнага. Проста для сябе, для вопыту ўдзельнічаем.

 

– А як наогул да батл-рэпу ставіцеся?

– Ёсць розныя людзі і розная музыка на батлах. Ёсць такія, у трэках якіх адзін негатыў і мат праз слова, а ёсць і такія, хто піша на батл, але ад сябе раскрывае тэму і такія трэкі можна слухаць як небатлавыя.


– Я так разумею – вы не аматары дзісаў (негатыўнае стаўленне праз тэксты да другіх рэпераў) і падобных рэчаў?

– Не. Вось я (Дзіма – заўв. аўтара) батлы наогул не люблю. Маркел вось зараз удзельнічае ў трэцім раўндзе, два трэкі ёсць, але яны ад душы напісаны. Зусім хутка выйдзе наш невялікі мікстэйп*, там 8 трэкаў, некаторыя з іх былі запісаныя для батлаў, але, як я казаў, напісаныя ад душы. Як Маркел казаў пра новыя трэкі – што-небудзь здарылася, або ўбачыў нешта. Асабістыя перажыванні свае выклаў, мне набраў – «Вось я напісаў – дапішы». Ці наадварот.

 

– Шмат часу адымае ўся гэтая праца? Разам з запісам, працай над мінусам, звядзеннем?

– На складанне – як калі. Бывае сядзеш пісаць і праз 15 хвілін у цябе ўжо ёсць куплет, а бывае пішаш-пішаш і разумееш што нічога не выходзіць. А на запіс – не, не шмат. Калі ты на студыі, то гадзіны 2-3 на ўсё, і трэк гатовы.

 

– Мама шнур ад кампа не хавала?

– Не (смяецца). Наогул не сказаць, каб з-за рэпа на штосці часу не хапала, што не паспяваеш.

 

– Як, дарэчы, з запісам ў Гродне?

– У нас праблем няма. Ёсць студыя, уся апаратура для запісу, усё на добрым узроўні.


– Уявіце, што ёсць у нашым горадзе нейкі выдуманы Вася. Ён добры хлопец, нядрэнна вучыцца, спортам займаецца, карацей – малайчына. Аднойчы ён трапіў на выступленне TouchPoint, і так яму спадабалася, аж захацелася што-небудзь сваё зрабіць… Што параіце Васю? Як стаць рэперам, што трэба ўвогуле для гэтага?

– Рэперам .. У сэнсе – проста рэперам або паспяховым рэперам?

 

– Скажам па-іншаму: што трэба, каб Вася навучыўся чытаць і запісаў свой першы трэк, альбом?

– Калі альбом запісаць, патрэбныя нейкія навыкі чыткі, іншае. А проста напісаць свой першы тэкст і запісаць – шмат часу не трэба. Звычайна першыя трэкі пішуцца вельмі хутка, таму што ты не пераймаешся рыфмамі, на тэкстамі. Проста пішаш, што думаеш. Гэта ўсё запісваецца або на караоке-мікрафон ці, вось як у нас, на просты мікрафон ад слухавак. У залежнасці – якія мэты. Проста запісаць трэк, надзець шырокія штаны і лічыць сябе рэперам – гэта справа 10 хвілін.


– Вы сваімі песнямі рэагуеце на нейкія падзеі ў вашым асабістым жыцці або, можа, і на тое, што адбываецца ў грамадстве, у краіне, у свеце?

– Не, такога няма. Звычайна пішацца пра тое, што было з намі ці з нашымі сябрамі. Вось наш новы міні-альбом, 10 трэкаў пра нас і пра свет вакол нас. Пішам аб нашым жыцці, я упэўнены – хтосьці ўбачыць сябе ў нашых песнях.

 

– Ці лічыце перспектыўным займацца музыкай у нашай краіне? Вось я вырашыў звязаць сваё жыццё з музыкай. У Беларусі. Я, мусіць, звар’яцеў?!

– Ды не (смяецца). Вельмі шмат залежыць ад тваёй мэтанакіраванасці. Калі ўзяўся, займаешся, а потым думаеш «Ай, гэта глупства», вядома нічога не даб’ешся. А калі ты імкнешся, у цябе з’яўляюцца новыя знаёмыя, гэта ўсё прасоўваецца і – усё магчыма. А што тычыцца нашай краіны, то я лічу хіп-хоп развіты вельмі слаба. У параўнанні з той жа Расіяй…

 

– А чаго не хапае?

– Напрыклад, фестываляў, у Расіі яны праводзяцца па ўсіх гарадах даволі часта. У нас жа ніхто не хоча за гэта брацца. Да нас, можа, яшчэ не дайшло ўсё гэта. У Расіі ў пачатку 2000-х рэпу таксама наогул не было. Літаральна – пара імёнаў.

 

– Грошай шмат зарабілі?

– Грошай? На гэтым? Ды наогул нічога (смяецца).

 

– Што з планамі? Што можаце нам паабяцаць?

– Вам? Магу паабяцаць, што хутка вы рэальна пачуеце мікстэйп. Добры такі мікстэйп будзе, можна будзе слухаць любому. Без усялякіх пантоў і іншага глупства.

 

– Апошняе пытанне –чаму TouchPoint?

– Цвёрдая пазіцыя – літаратурны пераклад. Гэтым усё сказана

 

* Мікстэйп. Не знайшоў у вікіпедыі патрэбнага артыкулу. Мікстэйп тут – гэта той жа альбом, але музыка (мінус) у песнях можа выкарыстоўвацца не свая, пры ўмове, што аўтар мінуса сам выклаў яго у свабодны доступ.

ілюстрацыя http://www.cullens.ru