ДАІ заклікае гродзенскіх кіроўцаў устрымацца ад паездак
У Карэліцкім раёне жанчына-кіроўца “Пежо” на заснежанай дарозе “Брэст-Мінск” не справілася з кіраваннем. Машына з’ехала ў кювет і перавярнулася.
Сама жанчына трапіла ў шпіталь.
У Слонімскім раёне на аўтадарозе “Бранавічы-Гродна” ў аварыю трапіў кіроўца “Фальксвагена”, які выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з “Аўды”.
Вінаваты кіроўца, а таксама кіроўца і пасажыр “Аўды” апынуліся ў шпіталі.
Снег і маразы значна ўскладнілі жыццё аўтамабілістам.
Не ўсе кіроўцы і іх машыны аказаліся падрыхтаванымі да руху ва ўмовах зімовага надвор’я.
ДАІ раіць кіроўцам, асабліва дызельных аўто, у марознае надвор’е ўстрымацца ад паездак.
Калі сёння ападкаў не прадбачыцца, і сітуацыя на дарогах палепшылас я, то ўжо заўтра тэмпература паветра крыху павысіцца, і зноў пойдзе снег, а значыць, павялічыцца і колькасць ДТЗ на гродзенскіх дарогах.
Паводле http://www.gaigrodno.by