Гарадзенцам прапанавалі “засвяціцца”
Раз у тыдзень супрацоўнікі ДАІ разам з DJ “Радыё Гродна” будуць ездзіць па горадзе на патрульнай машыне.
Шанс патрапіць у іх поле зроку атрымаюць пешаходы, якія абазначыць сябе флікерамі.
Удзельнікам акцыі будуць задавацца пытанні па Правілах дарожнага руху, аб вуліцах і дарогах Гродна (пешаходных пераходах, разметцы, светлафорах і інш.).
Тыя, хто адкажа правільна, выйдуць у фінал, дзе паспаборнічаюць за галоўны прыз – бясплатнае навучанне ў “Аўташколе бяспекі кіравання”.
Да удзеду ў акцыі будуць дапускацца асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і не маюць вадзіцельскага пасведчання.
Перамога ў акцыі стане добрым падарункам да Новага Году, бо кошт навучання ў гарадзенскіх аўташколах складае ў сярэднім 1.100.000 бел.руб.