Уладзімір Мацкевіч: час будавання міфаў мінуў

|

Адказваючы на пытанне адной з удзельніц сустрэчы наконт таго, што зараз трэба рабіць, каб беларускай культура і гісторыя станавіліся б больш вядомымі ў шырокіх колах грамадства, сп. Мацкевіч (на здымку) адзначыў, што час будавання гістарычных міфаў як асновы фармавання агульнай гістарычнай свядомасці, мінуў 100-150 год таму.

 

Па словах эксперта, зараз куды больш актуальнай задачай з’яўляецца абмеркаванне спрэчных момантаў у гісторыі. Напрыклад, праз стварэнне беларуска-польскіх, беларуска-літоўскіх, беларуска-расійскіх сумесных камісій, якія будуць абмяркоўваць складанымі пытанні, звязаныя з агульным гістарычным мінулым і мкнуцца зрабіць так, каб гісторыя аб’ядноўвала, а не раз’ядноўвала народы.

>

Пакуль беларусы не ўдзельнічаюць у працы такіх камісій і таму нашую гісторыю часта пішуць з пункту гледжання Масквы альбо Варшавы.

 

Свой погляд на сітуацыю з гістарычнымі міфамі выказаў і прысутны на прэзентацыі прафесар Алесь Краўцэвіч (на здымку ніжэй).

 

На яго думку, міфы, якія будуць фармаваць гістарычную свядомасць народа, ствараць трэба. Займацца гэтым, аднак, трэба вельмі прафесійна.

Нагодай для сустрэчы Ўладзіміра Мацкевіча з гарадзенцамі стала прэзентацыя яго новай кнігі “Пераацэнка каштоўнасцяў у культуры і гісторыі Беларусі”.

 

Фота Асі Тарноўскай