Гарбата і канверт з прэзерватывамі
Як паведаміў “Твайму стылю” урач-хірург гэтай паліклінікі і каардынатар праграмы “ Моладзь супраць ВІЧ” Руслан Шыла, арганізатары акцыі імкнуліся нагадаць гарадзенцам аб тым, што у 2010 г. амаль 80 % выпадкаў перадачы ВІЧ адбыліся палавым шляхам.
>
Кожны жадаючы мог напіцца гарачай гарбаты і атрымаць у падарунак канверт з кантрацэптывамі. На канверце да таго ж былі напісаныя правілы небяспечных паводзінаў, неабходных для таго, каб пазбегнуць ВІЧ.
У марознае надвор’е гарадзенцы пілі прапанаваную ім гарбату з задавальненнем і слухалі валанцёраў з цікаўнасцю.
Фота аўтара