Пажар на мэблева-будаўнічым прадпрыемстве ў Скідзелі
Па звесткага абласнога ўпраўлення МНС, на прадпрыемстве загарэўся транспарцёр у пяціпавярховым бетона-змяшальным вузле.
Стужка знаходзілася на вышыні 20 метраў. У выніку пажара частка абсталявання абвалілася.
На шчасце, работнікі прадпрыемства ў гэты момант знаходзіліся на абедзе.
Акцыянернае таварыства «Мяблябудканструкцыя» спецыялізуецца на выпуску зборнага жалезабетона і іншых будаўнічых матэрыялаў. Апроч таго, тут выпускаюць мяккую мэблю.
Менавіта гэтая частка вытворчасці ў свой час выратавала прадпрыемства ад ліквідацыі.