У барацьбе за адмену рабства

У рамках акцыі ў кінатэатрах краіны адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы для навучэнцаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, якія могуць быць патэнцыйнымі ахвярамі злачынцаў.

 

У праграме — інтэрактыўныя дыскусіі па праблеме гандлю людзьмі, віктарыны на веданне правілаў бяспечнага выезду за мяжу.

 

Кульмінацыяй мерапрыемства стане паказ дакументальнага фільма «Нялюдзкі трафік».

 

Фільм распавядае аб трагічных гісторыях дзяўчат, што трапілі ў сэксуальнае нявольніцтва ў розных краінах Еўропы.

 

У Гродне акцыя пройдзе 3 снежня ў кінатэатры “Кастрычнік”.

 

Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы за адмену рабства, які адзначаецца па ініцыятыве ААН штогод 2 снежня.