“Нёман” даведаўся імя саперніка па 1/4 Кубка Беларусі па футболе
Гульні 1/4 фінала Кубка Беларусі адбудуцца 1-2 і 5-6 сакавіка.
Першую сустрэчу гарадзенцы згуляюць на сваім полі.
У апошнія гады ў складзе “Нафтана” гулялі некалькі футбалістаў, якія выступалі раней за “Нёман” – Віталь Тарашчык, Мікалай Язерскі, Жувенал.
Кіруе камандай Ігар Кавалевіч, які таксама ў свой час гуляў у Гродне.
У сёлетнім чэмпіянаце краіны “Нафтан” заняў 7-е месца, набраўшы 44 ачкі. “Нёман” адстаў на 13 ачкоў і заняў 10-е месца.
На здымку: барацьбу за мяч вядуць лепшы нападнік “Нёмана” Дзмітрый Кавалёнак і лепшы абаронца “Нафтана” Арцём Чалядзінскі
Фота Яраслава Ванюкевіча