Спабор для маладых журналістаў 2020 Enterprise
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
– узрост ад 16 да 30 гадоў;
– усе тэмы мусяць быць звязаныя з грамадскай адказнасцю і тэмамі, якімі займаецца ініцыятыва 2020 Enterprise. Апошні тэрмін падачы аплікацый – да 31 снежня. Работы мусяць быць напісаныя на адной з моваў Еўразвязу альбо на харвацкай, нарвэжскай, рускай, турэцкай, сербскай мовах. Аб’ём – да 1500 словаў. Да работы мусіць прыкладацца рэзюмэ на ангельскай мове, памер – да 300 словаў.
CSR Europe пакідае за сабой права выкарыстання артыкула пераможцы для прэзентацыйных мэтаў.
Навуковыя працы не разглядаюцца. Прымаюцца радыёматэрыялы (інтэрв’ю, дакументальныя фільмы і г.д.) і відэа да 5 хвілін. Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.csreurope.org/pages/en/youngjournalists.html
Падрыхтавала Ася Славіньска
Ілюстрацыя http://news.open.by