Навукоўцы абмяркуюць стратэгіі развіцця рэгіёнаў

|

Шырокае прадстаўніцтва гасцей з суседніх дзяржаваў арганізатары канферэнцыі тлумачаць тым, што многія эканамічныя праблемы і пошукі шляхоў іх вырашэння набылі сёння з-за працэсаў глабалізацыі наднацыянальны характар і займацца гэтымі пытаннямі трэба супольна.

 

Адным з перспектыўных накірункаў развіцця Гарадзеншчыны можа стаць стварэнне свабоднай эканамічнай зоны “ГроднаТурІнвест”. Гэты праект быў прэзентаваны грамадскасці яшчэ ў час Інвестыцыйнага форуму, які адбыўся ў Гродне 30 верасня, аднак да гэтай пары не ўхвалены.

 

Прыярытэтным накірункам працы новай СЭЗ мае быць будаўніцтва агратурыстычных і гатэльных комплексаў, стварэнне цэнтраў SPA і аквапаркаў, будаўніцтва спартыўных аб’ектаў, комплексу паслугаў для аматараў палявання і рыбалкі.

На здымку: прэзентацыя праекта стварэння свабоднай эканамічнай зоны “ГроднаТурІнвест”