“Алімпія” перамагае, “Гродна-93” прайграе

|

У апошнім туры чэмпіянату краіны гарадзенкі двойчы адолелі сваіх канкурэнтак. Спачатку ў гасцёх быў пераможаны “Мінск-2006” (76-66), а ў нядзелю ў Гродне была адолена барысаўская “Беразіна” 92-89.

А вось для хлопцаў з “Гродна-93” выезд у Мінск скончыўся двума паразамі ад лідэраў чэмпіянату з “Мінску-2006” (68-93 і 68-78).

На здымку: да фаварытаў не дацягнуцца.

Фота Яраслава Ванюкевіча