Калі ў Гродна запрацуюць елкавыя базары?

Елкавыя базары распачнуць працаваць за 13 дзён да Новага года, паведамілі “Твайму Стылю” ў Гродзенскім лясгасе. Кошты на лясных прыгажунь пакуль не зацверджаныя, але яны не павінны моцна адрознівацца ад леташніх – ад 10 да 16 тысяч (у залежнасці ад памеру). Набыць навагоднія дрэвы можна будзе і ў саміх лясніцтвах, як для прыватных прадпрымальнікаў, так і ўсім ахвотным.

 

На Гродзеншчыне цягам некалькіх гадоў ёсць тэндэнцыя да памяншэння продажаў жывых дрэў. Найперш гэта звязана з магчымасцю набыць штучнае навагодняе дрэва, шырокі асартымент якіх ёсць . Але, на думку спецыялістаў, справа таксама і ў “экалагізацыі” свядомасці грамадзян.

 

Саманарыхтоўка елак дазволена ў раёне Калбасіно пад наглядам леснікоў. За незаконную высечку пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў, а таксама пакрыццё шкоды.