У Еўропе праходзіць акцыя салідарнасці з беларусамі
Акцыя была ініцыяваная Асацыяцыяй маладых еўрапейскіх федэралістаў, якая аб’ядноўвае больш за 30 тыс. маладых людзей з 30 еўрапейскіх краін.
Сутнасць акцыі салідарнасці з Беларуссю, прымеркаваную да прэзідэнціх выбараў 19 снежня, вельмі простая.
У гэты дзень у розных гарадах свету моладзь завязвае рот статуям, сваім сябрам, знаёмым, перавязвае тэлефоныя будкі і ўсё што заўгодна, што можа сымбалізаваць свабоду слова. Пры гэтым паўсюль з’яўляюцца банэры і плакаты з заклікам “Дайце голас людзям з Беларусі!”.
>
Фотаздымкі з акцыі змяшчаюцца затым у інтэрнэце.
На думку арганізатараў акцыі, такім чынам еўрапейская моладзь зможа прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да таго, што выбары ў Беларусі пройдуць “не сумленна і не свабодна”.
На здымку: помнікі ў Стакгольме (Швецыя) і Мансфілдзе (Англія), задзейнічаныя ў мінулай акцыі “Дайце голас людзям з Беларусі”.