Дырэктар гродзенскай фірмы не даплаціў мільярд рублёў падаткаў

|

Фірма шукала ў Беларусі пакупнікоў для ўвезеных з-за мяжы аўто.

Абвесткі размяшчаліся ў рэкламных агенцтвах і ў Інтэрнэце.

Акрамя таго, машыны прадаваліся на аўтарынках.

Падчас афармлення дакументаў кошт транспартных сродкаў пазначаўся значна меньшы за сапраўдны.

Адпаведна зніжалася сума падаткаў.

Следства высветліла, што за перыяд з снежня 2005 па сакавік 2010 года дырэктар фірмы недаплаціў у бюджэт 1 мільярд 17 мільёнаў рублёў.

За гэты час больш за 600 еўрапейскіх аўто фірма паспела рэалізаваць з заніжэннем фактычнага кошту.

Матэрыялы накіраваныя ў суд. Дырэктару фірмы пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 7 гадоў.

 

Паводле http://www.belta.by/