Вызваліць Гродна ад затораў каштуе каля 150 мільярдаў

|

Генеральным планам забудовы Гродна прадугледжаны 2 транспартных кальца: унутранае – з аб’ездам цэнтра горада, і знешняе – з двума перыферыйнымі мастамі ў Пышках і Румлёве.

Гэты план рэалізаваны толькі часткова, таму і ўзнікаюць праблемы.

 

На погляд У.Дзяшко, сітуацыя ў Гродне адразу зменіцца, калі скончыць будаўніцтва паўднёва-заходняга кавалка знешняга кальца, што звяжа вуліцу Славінскага праз Суворава з вуліцай Вольгі Соламавай (за дапамогай пуціпровада на ст.Ласосна).

На паўднёва-заходнім кавалку вялікае кола павінна звязаць прашпект Касманаўтаў з вуліцай Брыкеля, а для гэтага неабходны пуціпровад праз станцыю Гродна.

Даўжыня гэтых участкаў адпаведна 3,5 і 2,5 км, кошт – каля 100 мільярдаў рублёў.

Падлічана: толькі за кошт скарачэння спажывання паліва з-за руху па абвадной дарозе, будаўніцтва акупіцца ўсяго за 4 гады.

З цэнтра горада транспарт неабходна выводзіць праз будаўніцтва малога кальца.

На гэтыя невялікія кавалкі па вул.Падгорнай з выйсцем на вул.Будзёнага і дублёра Вялікай Траецкай, які звяжа вуліцу Д.Гарадзенскага з Віленскай, даўжынёй 500 і 800 метраў адпаведна, спатрэбіцца 20 мільярдаў  рублёў.

 

Яшчэ 28 мільярдаў спатрэбіцца на працяг пр.Будаўнікоў да новага маста.

 

Праектная дакументацыя на гэтыя ўчасткі дарогі ў стадыі завяршэння, большая частка ўжо прайшла экспертызу.

На думку У.Дзяшко, цалкам рэальна скончыць усё будаўніцтва за 2-3 гады.

 

На фота: Схема транспартных кольцаў, якія дапамогуць вырашыць праблему затораў у Гродне.

Сінім колерам пазначана пабудаваная частка, чырвоным – тое, што неабходна дабудаваць.

 

Паводле http://grodnonews.by/