“Нёман” не збаўляе тэмпу

|

У гульні супраць “Сокала” у складзе гарадзенцаў вызначыліся Панцыраў, Осіпаў, Клімін і Малашкевіч. Адзіны гол у адказ госці закінулі толькі за 10 хв. да канца сустрэчы.

 

Цяпер “Нёман” ідзе на 2-м месцы і апярэджвае трэцюю каманду на 12, а чацьвёртую – на 18 (!) ачкоў.

 

Наперадзе з адрывам у 10 ачкоў ад гарадзенцаў ідзе сталічнае “Юнацтва”, якое згуляла пры гэтым на 2 гульні больш за “Нёман”.

 

Гарадзенскія заўзятары хакею спадзяюцца, што менавіта ў паядынках “Нёмана” і “Юнацтва” сёлета вызначыцца ўладальнік залатых медалёў чэмпіянату Беларусі.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча