Першая тэлефонная лінія для вернікаў з’явіцца ў Гродне

Як распавёў галоўны рэдактар выдання кс. Павел Салабуда, праект пачне рэалізацыю з новага года.

 

У яго межах запланавана праца тэлефоннай лініі для вернікаў, якія змогуць задаць пытанні гасцям рэдакцыі газеты. Пытанні будуць прымацца па тэлефоне (0152)756438, а адказы будуць змешчаны ў бліжэйшых нумарах газеты.

 

Нам хочацца ведаць, што цікавіць вернікаў, а ксёндз біскуп Аляксандар Кашкевіч, у сваю чаргу, хоча наладзіць больш цесны кантакт з людзьмі, паглядзець, чым яны жывуць, – кажа кс. Павел.

 

Першым госцем рэдакцыі будзе ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 

Усе жадаючыя змогуць задаць яму пытанні 10 студзеня з 10.00 да 13.00 гадзін.