У Фарным касцёле ўсталявана апошняя з адноўленых пасля пажару скульптур
Над аднаўленнем скульптур працавалі на працягу чатырох гадоў.
Казіміру Масюры і яго сыну Ігару, разбярам з Воранава, ўдалося аднавіць усе чатыры фігуры святых па фотаздымках.
>
Скульптуры выразаліся з суцэльнай ліпы, як таго патрабаваў арыгінал. Цяпер засталося толькі нанесці пазалоту на алтар.
Навуковым кіраўніком аднаўленчых работ у катэдры выступіў галоўны рэстаўратар Каралеўскага замка ў Варшаве Павел Садлей.
Алтар Фарнага касцёлу моцна пацярпеў у час пажару ў 2006 г. з прычыны кароткага замыкання.
Агонь знішчыў тады частку унікальнага драўлянага алтара XVIII стагоддзя – рэльефныя калоны, частку балюстрады, дэкор і чатыры скульптуры.
Фота: prosto-free