Новы сайт грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” дзейнічае ў Гродне з 1997 года.
Асноўны лозунг працы арганізацыі – ” Захоўваем і ствараем”.
За гэтыя гады працы было зроблена шмат цікавай і карыснай працы – ад стварэння і рэалізацыі доўгатэрміновых навучальных праграм (“Школа маладога журналіста”, “Універсітэт Залатога Веку”), арганізацыі працы інфармацыйных рэсурсаў – часопіса “Трэці сектар”, штотыднёвай электроннай рассылкі “Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”, мультымедыйнага парталу “Твой стыль”, публікацыі навучальна-метадычнай літаратуры па нефармальнай адукацыі, захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны, арганізацыі фестываляў, працы з валанцёрамі і шмат іншага.
Больш падрабязна з дзейнасцю арганізацыі можна пазнаёміцца тут