Першыя ахвяры Новага года
У навагоднюю ноч загарэўся дом у вёсцы Жамойдзі.
Калі выратавальнікі прыбылі на месца, будынак быў цалкам ахоплены полымем.
Ужо разбіраючы рэшткі дома, супрацоўнікі МНС знайшлі два абгарэлых целы – гаспадыні і яе сужыцеля.
Высветлілася, што загінулыя любілі выпіць, электрычнасць у будынку была адключаная, ацяплення таксама не было, а трагедыя ў навагоднюю ноч здарылася з-за неасцярожнага палення.
У гэтую ж раніцу загарэўся дом у вёсцы Яхнавічы – ягоны гаспадар пенсіянер таксама загінуў, а ўвечары першага дня новага года задахнуўся ў дыме жыхар вёскі Каменная Русота.
Прычынай і гэтых пажараў стала незатушаная цыгарэта.
Двое маладых гродзенцаў 1 студзеня шпіталізаваныя ў афтальмалагічнае аддзяленне абласной клінічнай бальніцы: фейерверк трапіў хлопцам проста ў твар.
Жыхару вёсці Ёдкі пашанцавала яшчэ меньш.
У выніку разрыва петарды ён атрымаў ірваную рану пераносіцы і апаліў твар.
Зараз пацярпелы лечыцца ў хірургічным аддзяленні.
Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС