“Ахова птушак Бацькаўшчыны” пачынае лічыць птушак

|

Старшыня гродзенскай арганізацыі АПБ Дзмітрый Вінчэўскі:

 

Мэта зімовых назіранняў за птушкамі  – адзначыць, якія змены адбываюцца ў складзе птушак, што застаюцца ў нас на зіму.

Склад зімовых птушак паступова змяняецца за кошт таго, што частка з іх прыстасоўваецца да зімовага жыцця ў горадзе, дзе ёсць доступ на ежы, вада.

На Гродзеншчыне ўсё часцей застаюцца на зіму чорныя дразды, крапіўнікі, берасцянкі, а ўчора я заўважыў чаек.


Гродзенская рэгіянальная арганізацыя АПБ запрашае ўсіх ахвотных далучацца да зімовых назіранняў за птушкамі.

Назіраць можна самастойна, кіруючыся парадамі, змешчанымі на сайце ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, а можна далучыцца да мясцовых арнітолагаў, якія навучаць вызначаць птушак, дапамогуць з біноклямі на час назірання.

 Гродзенская АПБ абяцае зладзіць назіранне за птушкамі для ўсіх ахвотных бліжэй да сярэдзіны студзеня, а 15-16 студзеня далучыцца да ўсебеларускай акцыі “Птушкі на кармушцы”.

 

Фота з сайта http://ptushki.org/