Пра Готланд, Фаро і першы гарадзенскі раман XXI стагоддзя

|

Сустрэча ў “Крызе” прымеркаваная да першай гадавіны працы мастацкай галерэі ў Старым горадзе.

 Сяргей Астравец цягам  месяца тварыў у Балтыйскім цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў у Візбю:

 

Я першы раз быў у Швецыі, таму ўражвала ўсё. Стары горад, крэпасная сцяна 13 стагоддзя даўжынёй 3 з паловай кіламетры, мора…

Дом творчасці, дзе я быў, прымае творцаў – пісьменнікаў і перакладчыкаў – з розных краін. У асноўным гэта паўночная Еўропа, Балтыка.


Я вельмі добра папрацаваў, вельмі задаволены.

Упершыню ў мяне была сітуацыя, калі я не заняты ніякімі жыццёвымі, хатнімі клопатамі, а проста цэлы месяц рэгулярна пісаў.

Гэта будзе раман. Добры кавалак ужо гатовы, такія рэчы хутка не робяцца, але я адчуваю ў сабе сілы.

 

Пачатак “Справаздачы з Готланда” ў 17 гадзін.

 

Фота Сяргей Астраўца з сайта http://www.svaboda.org