У Гродне можна замовіць торцік з уласным фотаздымкам

|

Як паведамілі ў краме “Твайму стылю”,  для ўнікальнага кандытарскага вырабу патрабуецца лічбавае фота на флэшцы, дыску альбо проста мабільным тэлефоне.

Абраны замоўнікам фотаздымак апрацоўваецца, раздрукоўваецца, узгадняецца выгляд выявы.

Пасля гэтага з дапамогай харчовага прынтара выява пераносіцца на вафельны ліст харчовымі фарбамі.

Замоўлены такім чынам торцік будзе гатовы як мінімум праз 4 дні.

Ягоны кошт – 30-32 тысячы рублёў за кілаграм.

Пакуль Гроднахлебпрам прапануе пакупнікам бісквітныя фота-торцікі двух відаў: з вяршкамі і з слівачным крэмам.