Пасля канікулаў аднавіліся заняткі ва “Універсітэце Залатога Веку”
Удзельнікі сустрэчы, якую праводзіў намеснік дэкана юрыдычнага факультэта гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч (на здымку ніжэй) змаглі задаць пытанні, якія тычыліся правоў спажыўцоў, атрымаць парады адносна таго, куды можна звяртацца ў выпадку патрэбы за дапамогай.
>
На працягу студзеня і лютага адбудзецца яшчэ некалькі агульных тэматычных сустрэч.
Іх тэмамі будуць “Папулярная гісторыя Гродна”, «Экалогія ў паўсядзённым жыцці альбо як уратаваць планету без напружання», «Горад, якога ўжо няма. Горадня на паштоўках».
Апроч таго, для слухачоў УЗВ будзе арганізаваная прэзентацыя брашуры “Гісторыя ХХ ст. ва ўспамінах гарадзенцаў“.
На працягу зімы працягнуць сваю працу секцыі “Універсітэту Залатога Веку”: польская і ангельская мовы, йога, “Акадэмія мастацтваў Залатога Веку”, кампутарныя курсы, “Жыццёвы дзённік”, “Беларускія вячоркі”, “Тэатр Залатога Веку”, “Падарожжы ў часе і прасторы”.
Праект “Універсітэт Залатога Веку” дзейнічае з вясны 2010 г. пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”.
На працягу 2010 г. заняткі ў межах УЗВ наведалі больш за 100 сталых гарадзенцаў.
Фота Вольгі Корсун