ЕГУ запрашае школьнікаў на бясплатны курс
Курс падрыхтаваны як альтэрнатыва афіцыйнаму прадмету пад назвай “Грамадазнаўства” і складаецца з шырокага спектру гуманітарных ведаў, якія старшакласнікі ня могуць атрымаць у Беларусі з-за ідэалагічных перашкодаў.
Арганізатары курсу абяцаюць абітурыентам, якія паспяхова яго пройдуць, перавагі пры паступленні ў ЕГУ.
Усе падрабязнасці наконт курса можна атрымаць на вэб-пляцоўцы курса.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня.
Паводле “Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны”