Хутаран засяляюць у дом сумеснага пражывання

|

З ініцыятывай стварэння дома для састарэлых людзей выступілі мясцовыя ўлады.

 

Для гэтай мэты быў рэканструяваны будынак былога сельскага савета ў аграгарадку Белкаўшчына.

 

Перасяленцы будуць весці ранейшы лад жыцця, распараджацца сваімі грашыма і ў той жа час будуць пазбаўленыя адзіноты і жыцця ўдалечыні ад цывілізацыі.

 

На прылеглай тэрыторыі пенсіянеры змогуць нават разбіць агарод.

 

У дом сумеснага пражывання ўжо засяліліся дзве пенсіянеркі.

 

Суседзяў да іх будуць падсяляць паступова, каб навасёлы змаглі прывыкнуць адзін да аднаго.

 

Калі эксперымент сябе апраўдае, то ў Смаргонскім раёне будзе збудаваны яшчэ адзін такі дом.