Гродна прыме ўдзел у праекце “Сеанс адначасовай гульні”

|

Сэнс гульні заключаецца ў тым, што ў больш чым 40 гарадах з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана і Кіргізіі будуць адзначаны аднолькавыя для гэтых гарадоў аб’екты (напрыклад, вуліцы з аднолькавымі назвамі), на якіх каманды будуць адначасова выконваць спецыяльныя заданні. Гульню арганізоўвае  дамен http://world.en.cx.

Як паведаміў адзін з арганізатараў гульні па Гродна Андрэй Мялешка, арганізатарамі будуць вызначаны каля 20 аб’ектаў, на якіх будуць схаваныя спецыяльныя коды. Перемагае каманда, якая хутчэй за ўсіх разгадае і наведае ўсе загаданыя кропкі і выканае сваю місію. Жаданне паўдзельнічаць у гульне выказалі больш за 10 гродзенскіх каманд. Склад адной каманды – 7 чалавек.

Каманды-пераможцы будуць адзначаныя рознымі прызамі (кубкамі, кнігамі), у тым ліку і грашовымі ўзнагародамі.

Дарэчы, у мінулую суботу, 15 студзеня, у Гродна прайшла падобная гульня, але на мясцовым узроўні. Гульня была прысвечаная казкам. У горадзе былі вызначаныя аб’екты, звязаныя з той ці іншай казкай (напрыклад, мойка машын звязвалася з казкай “Майдадыр”). Удзел у спаборніцтве прынялі 11 каманд – больш за 100 чалавек. Адметнасцю стаў удзел у мерапрыемстве каманды з г. Свіслач. Па словах Андрэя Мялешкі, плануецца працяг гэтай тэматыкі ў новых гульнях, ужо з іншымі казкамі.

 

Фота з goldmr.ru