Як калядуе гарадзенская моладзь

|

Сярод калядоўшчыкаў была Ася Тарноўска, валанцёрка з Польшчы, якая ўпершыню стала сведкай таго, як у Беларусі адзначаюць Каляды.

 

– Нягледзячы на тое, што калядаванне не чужая для палякаў з’ява, да гэтага часу мне ніколі не даводзілася ўдзельнічаць у ім.

 

Па шчырасці, у звыклым сваім жыцці я наўрадці пайшла на нешта такое, але чужая зямля дыктуе сваю волю і ўрэшце рэшт я пагадзілася на ролю фатографа-выведніка.

 

…З энтузіязмам гаспадароў, якіх мы наведвалі, было па-рознаму.

 

Часта тыя, каго мы наведвалі без папярэдняга запрашэння былі самымі ўдзячнымі слухачамі.

 

Якасць нашых выступаў адбівалася на колькасці здабытых прэзентаў, якія мы спажывалі затым на працягу тыдня! – кажа Ася.

>

Цалкам фотарэпартаж можна паглядзець у фотагалерэі “Твайго стылю”.