Габрэйская культура для ўсіх
У Гродзенскім габрэйскім абшчынным доме “Мінора” штотыднёвыя заняткі для тых, каго цікавіць габрэйская традыцыя, культура, гісторыя ладзяцца з 2009 года.
Тут працуюць 2 групы: для дарослых (у асноўным гэта моладзь) і дзіцячая, для дзяцей бліжэй да падлеткавага ўзросту.
Алена Куцэвіч:
У нас ёсць пэўны план, куды ўваходзяць тэмы па гісторыі, традыцыях, літаратуры, мастацкай творчасці, ёсць свае педагогі ў абшчыне, але запрашаем і некаторых выкладчыкаў з універсітэта, а часам нават замежных лектараў.
У мінулы годзе вялікую цікаўнасць выклікалі лекцыі Сямёна Парыжскага, які выкладае ў Пецярбурзе, Маскве, Іерусаліме.
Ад ягонага адкрытага занятка, прысвечанага габрэям сярэднявечнай Еўропы, удзельнікі былі ў захапленні.
Дарэчы, на адкрытыя заняткі праекта запрашаюцца ўсе цікаўныя.
Да ўдзелу ў самім адукацыйным праекце ў Гродне таксама можна далучыцца на любым этапе і для гэтага не абавязкова належыць да габрэйскай абшчыны.
Фота з сайта http://shanson-e.tk