Пайшлі і не вярнуліся

|

Пошукі пачаліся адразу ж.

Усё, што могуць робяць сябры і знаёмыя зніклых: з фотаздымкамі Ганны і Дзяніса апрошваюць пакупнікоў бліжэйшых вялікіх крам, распытваюць людзей на прыпынках, аднак пакуль безвынікова.

У тое, што маладыя людзі, якія пазнаёміліся праз інтэрнэт, маглі кудысьці раптоўна з’ехаць, знаёмыя не вераць, да таго ж дакументы хлопца засталіся дома.

 

Паводле начальніка РАУС Кастрычніцкага раёна Аляксандра Матыля, зніклых актыўна шукаюць.

Адна з працоўных версій – няшчасны выпадак – магчыма, маладыя людзі патанулі.

Службовы сабака ўзяў было след каля берага, але хутка згубіў.

 

За апошнія месяцы людзі ў Гродне знікалі не аднойчы.

У верасні з вуліцы Падольнай знік мужчына з дзіцём.

У кастрычніку-лістападзе шукалі аднаго з жыхароў пр-та Янкі Купалы, у снежні знік пенсіянер з вуліцы Савецкіх Памежнікаў.

 

Паводле http://vgr.by