Пра лісу са стрэльбай складуць верш
Яны абвясцілі конкурс “Лепшы верш на паведамленне аб тым, што ў Беларусі ліса стрэліла ў паляўнічага са стрэльбы”.
Праект “Верш на выпадак” стартаваў 1 чэрвеня 2008 года, ягоныя ўдзельнікі пішуць вершы з нагоды важных палітычных, культурных і іншых навінаў, якія адбірае рэдактар.
Прапанаваць свой верш можа любы, зарэгістраваўшыся на сайце http://www.polit.ru.
Аўтар лепшага верша вызначаецца праз галасаванне.
Сярод падзей, на якія пісалі вершы ўдзельнікі расійскага праекта – пачатак Маўродзі акцыі МММ-2011, паведамленне аб тым, што вядзьмаркі праклялі ўрад Румыніі, навіна пра тое, што байцоў бабруйскага атрада спецыяльнага прызначэння абвінавацілі ў збіцці мінскіх міліцыянераў.
Незвычайны выпадак, які абраў рэдактар http://www.polit.ru гэтым разам, здарыўся 8 студзеня ў лесе каля вёскі Старыя Паддубы.
Падчас палявання 40-гадовы мясцовы жыхар з незарэгістраванай двухстволкі падстрэліў лісу, а дабіць звярка вырашыў прыкладам.
Па словах паляўнічага, калі ён прыціснуў параненую жывёлу да зямлі, супраціўляючыся, яна закранула лапамі спускавы курок.
Стрэльба стр’ліла, паляўнічы атрымаў скразную рану сцягна.