Неверагодны выйгрыш жыхара Ліды
Чалавек зрабіў 10 ставак, у 9 з якіх былі аднолькавыя лічбы, а ў дзесятай адрознівалася толькі апошняя – дзесятая лічба.
У выніку за кожную з дзевяць абсалютна правільных ставак жыхар Ліды атрымае па 100 міліёнаў, а за дзесятую – яшчэ два міліёны. Гэта рэкордны выйгрыш у латэрэі “Кена”
Яе арганізатарам з’яўляецца закрытае акцыянернае таварыства «Спорт-пари». Сярод яго акцыянераў – “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”.
Паводле адной з легендаў, “Кена” была вынайдзена кітайцамі яшчэ за 200 гадоў да нашай эры.
Тады адзін з імператараў з дынастыі Ханьшуй для таго, каб здабыць грошы на ўтрыманне войска, прыдумаў гульню, якая пазней стала называцца “Кена”.
Лічыцца, што на сабраныя ад прыбыткаў з гульні грошы была збудаваная Вялікая кітайская сцяна.