Яечня са шкла з пылаючым сэрцам

Выстава дэманструе вынікі I Міжнароднага сімпозіўма мастацкага шкла ў Бярозаўцы, які быў арганізаваны ў кастрычніку шклозаводам “Нёман” пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

>

Свае работы прадставілі майстры з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Венгрыі ва ўзросце ад 25 да 86 гадоў, якія зрабілі свой унёсак у развіццё дэкаратыўнага мастацтва.

На адкрыцці выставы прысутнічалі майстры Сяргей Шэцік і Алена Ткачова (Беларусь), дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.

Як адзначыла Вольга Падліпаліна, “… гэта не толькі звычайныя бытавыя прыборы з крышталя і шкла, які ёсць у кожным дома.


Са шкла можна зрабіць амаль усё, шкло вельмі рознае.


Адзінае, чаго нельга зрабіць з яго – пылаючае сэрца. Але калі Вы глядзіце на работу, Вы разумееце, што ў ёй ужо ёсць гарачае пылаючае сэрца – сэрца мастака”.

Выстава працягнецца да 12 лютага.

У Вас ёсць магчымасць убачыць звычайныя рэчы ў незвычайным выкананні – шкляныя твары, яечню са шкла, лыжы, бляшанкі са шкляным працягам і яшчэ шмат чаго цікавага.