Пагарэльцаў уратавалі выпадковыя прахожыя
Па словах галоўнага спецыяліста цэнтра прапаганды і адукацыіі пры Гарадзенскім абласным упраўленні МНС Вадзіма Хатэнкі, электрычнасць і ацяпленне ў кватэры былі адключаныя за няўплату, аднак гаспадар самавольна падключыўся да электрашчыта.
У выніку, калі людзі ўжо спалі, не вытрымала састарэлая праводка, з-за якой пачаў гарэць тэлевізар.
Усяго ад пачатку тыдня ў пажарах на Гарадзеншчыне загінулі тры чалавекі.
У кожным выпадку прычынай пажару з’яўляліся неасцярожнае абыходжанне з паленнем і злоўжываннем алкаголем.
Фота з месца здарэння прадстаўлена абласным упраўленнем МНС.