Чарговая перамога “Нёмана”
Перамогу гарадзенцам забяспечылі шайбы Кліміна (38 хв.), Глебава (41 хв.), Палушына (41 і 50 хв.), Дз.Гарбунова (56, хв.) і Лісічкіна (57 хв.).
Госці адказалі толькі двумя трапнымі кідкамі.
>
Так “Нёман” атакуе
А так – абараняецца
Да канца першага этапу чэмпіянату “Нёману” застаецца згуляць 5 гульняў.
Найбліжэйшая з іх – супраць “Віцебска”, адбудзецца 29 студзеня ў Гродне.
… і не дае сябе ў крыўду
Пакуль жа каманда Дзмітрыя Краўчанкі ўпэўнена ідзе на 2-м месцы, саступаючы 8 ачкоў сталічнаму “Юнацтву”.
Затое трэцюю каманду – жлобінскі “Металург”, гарадзенцы апярэджваюць на 14 ачкоў, а чацьвёртую (салігорскі “Шахцёр”) ажно на 29!
Сяргей Шабанаў (злева). Менавіта з прыходам у каманду былога брамніка зборнай Беларусі многія звязваюць сёлетнія поспехі каманды.
Сто дзесяць набраных ачкоў, 178 закінутых шайбаў – пра такія паказчыкі яшчэ нядаўна гарадзенскія заўзятары маглі толькі марыць!
22 студзеня. “Нёман” – “Гомель” 6:2
Фота Яраслава Ванюкевіча